You are viewing [info]alyrik's journal

саманедастатковасьць

Recent Entries · Archive · Friends · User Info

* * *
У працэсе абмеркавання тэксту аб "Невыключаючым мысленні" выявілася тое слова, якога ў ім не хапала, а менавіта - "волі".
* * *


Человечество будет несвободно, пока взгляды одной её части будут исключать взгляды другой, или пока одна часть человечества будет исключать существование другой, или пока их воли будут исключать друг друга. Даже я сейчас этими словами исключаю существование тех взглядов, той воли и тех людей, которые исключают других, а значит – я тоже несвободен, как и любой другой. Следовательно, свобода является целиком общим делом, не терпящим частностей и условностей. Свобода – это такое состояние, когда свободны другие. Я тоже для кого-то другой. И я скажу этому кому-то спасибо, если он позволит мне быть свободным.

Как стать свободным? Очень просто: нужно максимально упорно, но крайне осторожно очищать своё мышление от таких схем, которые исключают существование – воли других людей в её непохожести и инаковости, а также самой этой непохожести и инаковости. В конце концов у тебя останется лишь один пункт, который убрать пока не представляется возможным – исключение существования «исключающих» людей, их "исключающей" воли и «исключающих» взглядов. Речь идёт лишь о мысленном исключении и о мысленном существовании, поэтому не стоит хвататься за топор и «исключать» чьё-то существование вручную. Это не наши методы. Это методы «исключающих» людей.

У тебя теперь будет другое дело: ты начнёшь воплощать своё «неисключающее» мышление в свою жизнь – в свои слова и поступки. Здесь очень важно быть последовательным. Я повторю это слово – последовательным! Последовательность – это когда ты знаешь, что после «А» нужно говорить «Б» или что за единицей идёт двойка, а дальше – тройка. Даже если тебе никогда и не придётся досчитать до десяти, всегда представляй, как дальше пойдёт счёт, если ты скажешь «четыре».

Начинай приближать твою и мою свободу прямо сейчас. Хватит ненавидеть. Хватит исключать. Если этого требует твоя страна, твоя идеология, твоя религия, твоя профессия, твои страхи, твои принципы или твоё невежество – ты должен преодолеть их! Ты считаешь свой цвет кожи, свой пол, свой язык, свои интересы, свою любовь единственно «правильными» и самыми главными? Прекрати немедленно!

Начинай самосовершенствоваться и никогда не забывай единственную истину: «Не исключайте, да не исключаемы будете!».
* * *
Год назад у БДУ праходзіла канферэнцыя, на якую я не патрапіў, але на якой я мусіў быў выступаць з гэтымі тэзамі, якія потым усё ж трапілі ў зборнік:

АДРОЗНЕННЕ ЯК КАНСТЫТУТЫЎНАЯ КАТЭГОРЫЯ КВІР-ІДЭНТЫЧНАСЦІ


Read more... )

Tags:

* * *
Выпадкова натрапіў на творчасць аўстралійца Gotye і новазеландкі Kimbra і не зразумеў, дзе ж я быў раней. Вось іх топавыя песні/кліпы:
 


Акрамя таго, даведаўся, што ў Ані Пляшг выйшаў новы альбом "Narrow". Канечне, уражанні не такія, як ад першага, але ўсё адно цікава слухаць.
  
 

Tags:
* * *
* * *
* * *
Чаму "няма ні эліна, ні юдэя", але ёсць праваслаўныя, каталікі, пратэстанты etc?
* * *
Інструментальнае* мысленне прызвычаілася разглядаць усе рэчы ў якасці прадмета непасрэднага выкарыстання (спажывання) ці ў якасці сродку ўздзеяння на іншыя рэчы. Гэтай долі не пазбегла і само мысленне, а таксама тая стыхія, у якой яно разгортваецца, – то бок мова. У мяне тут няма на мэце даказваць, што такое мысленне само па сабе недастатковае для чалавека і пасуе хіба што робатам. Я толькі хацеў бы ўказаць на адну недарэчнасць, якая мяне абурыла яшчэ ў юнацтве і ад якой я пакутую да гэтага дня.

Гэтая недарэчнасць датычыць разгляду мовы выключна ў якасці сродку зносінаў, у якасці канала, праз які адбываецца перадача інфармацыі ад адной свядомасці да іншай. Такую пазіцыю “інструментальнага” бачання мовы дэманструюць вельмі розныя людзі з розным узроўнем інтэлектуальнага развіцця (на побытавым узроўні гэтая пазіцыя можа фармулявацца скрайне простым чынам, спрэс да “а мне п*х”). Гэта, можа быць, не настолькі крытычна для паўсядзённага і нават грамадска-культурнага жыцця, але толькі не ў нашай сітуацыі – у сітуацыі патэнцыйнага білінгвізму. Чаму “патэнцыйнага”? Ды таму што рэальна ў нашай краіне існуе толькі адносна невялікая частка тых, хто сапраўды валодае дзвюма мовамі. Астатнія ведаюць пра другую мову, але не ведаюць яе.

Чаму інструментальнае стаўленне да мовы небяспечнае ў нашых акалічнасцях? Ды таму, што яно ўвасабляецца ў канкрэтных дзеяннях (ці, лепей сказаць, у бяздзеянні), прынцып якіх наступны: “Няма розніцы, якую мову выкарыстоўваць: раз пануе руская мова, значыць, на ёй і трэба размаўляць. Для чаго наогул ствараць лішнія праблемы з беларусіфікацыяй? Лепш размаўляць так, як усім прасцей і зручней, як усе прывыклі”. Адсюль не толькі няведанне і ігнараванне беларускай мовы, але і адкрытая пагарда да яе, расцэньванне мовы выключна ў якасці сродку дэманстравання сваіх палітычных прыхільнасцяў і да т.п. (ну не можа інструментальнае мысленне адчапіцца ад гэтых “сродкаў” і “інструментаў”!). У выніку мы маем катастрафічнае становішча беларускай мовы, якая сапраўды можа “памерці”, забыцца праз нейкі час.

Аднак я хачу, каб мяне зразумелі правільна. Я зусім не лічу, што Беларусі патрэбная гвалтоўная беларусіфікацыя і “вета” на рускамоўнасць. Не ў гэтым праблема. Сапраўдная праблема складаецца ў тым, што многія не бачаць значэння і патэнцыялу тых рэчаў, якія ў іх ёсць, не цэняць тое, што магло б даць ім дадатковыя магчымасці. Захраснуўшы ў “паверхні”, у паўсядзённасці, у сухіх цыклах шаблоннага існавання, многія людзі адмаўляюцца не толькі ад удасканалення сябе, раскрыцця ўласнага патэнцыялу, але і ад удасканалення супольнага жыцця з усімі палітычнымі наступствамі. Я не хачу сказаць, што ўся пачварнасць палітычнай сітуацыі сучаснай Беларусі звязана са становішчам беларускай мовы. Стаўленне да мовы – толькі адзін з сімптомаў беларускага самаадчужэння. Я не ведаю адказ на тое, як пераадолець гэты крызіс. Але ведаю дакладна, што сімптаматычнае лячэнне тут не зашкодзіць.

Дык што ж недарэчнага ў вышэйазначаным стаўленні да мовы? Каб прадэманстраваць гэтую недарэчнасць, я паспрабую прывесці аналогію з чалавечай рукой (ці любой іншай часткай чалавечага цела, якая так ці інакш “выкарыстоўваецца”). Лічу, што гэтая аналогія цалкам рэлевантная, бо мова – у форме маўлення як сваёй рэалізацыі – гэта ў тым ліку нешта цялеснае (мускульныя скарачэнні ў брушной поласці, грудной клетцы, гартані і г.д.), як і рухі рукі – у тым ліку нешта псіхічнае (ментальнае, духоўнае, душэўнае), бо гэтыя рухі, рухі цела наогул таксама могуць быць “мовай”. Іншымі словамі, і ваша “прывітанне” сябру, і ваш прывітальны жэст рукой – гэта аднолькавыя па сваёй прыродзе псіхафізічныя акты.

Можа падацца, што мова і рука ёсць толькі сродкамі, праз якія рэалізуецца воля іх уладальніка. Так, яны сапраўды выконваюць пэўныя функцыі, выступаючы як інструмент. Але як быць, калі рука пачынае дрыжаць ад хвалявання, а маўленне – запінацца? Як быць, калі ад страху цяжка рабіць дакладныя і роўныя рухі, а падабраць словы не ўяўляецца магчымым? Тут яўна праступае нешта зусім для інструмента не характэрнае. Ён цяпер ужо не выконвае нейкую функцыю, а сведчыць пра нешта іншае – іншага парадку. Прычым гэта не проста “паломка” інструмента, а нешта зусім пазаінструментальнае, якое выяўляе таго, хто за гэтым “інструментам” стаіць. Відавочна, што гэты нехта “зрошчаны” са сваім інструментам, таму апошні толькі штучна можа быць адасоблены ад свайго ўладальніка.
Гэта “зрошчанасць” настолькі поўная, што нават у сваім інструментальным прызначэнні і мова, і рука вельмі ясна і многа гавораць пра свайго уладальніка, “выдаюць” яго. Поціск рукі ажыццяўляецца многімі, але кожны з іх гэта робіць па-рознаму. Прычым адзін і той жа чалавек можа ў розных сітуацыях і розным людзям ціснуць руку з рознай сілай. Такім чынам, пра нас гаворыць не толькі тое, што мы робім, але і тое, як мы гэта робім.

І вось тут становіцца відавочнай тая недарэчнасць, якая так мяне гняце. Рукі лесаруба, увасабляючы ўсе яго навыкі і моц, добра спраўляюцца са сваёй працай. Рукі хірурга, зрошчаныя з яго ведамі і вопытам, з усёй дакладнасцю і адказнасцю спраўляюцца са сваёй. Беларусы могуць адмовіцца ад сваёй мовы і засяродзіцца на нейкай адной, але ці зможа яна дастаць вунь да тых зор, якіх дасягалі беларускія “рукі”?


* “утылітарнае”, “тэхнічнае”, “суб’ект-аб’ектнае” і інш.
Tags:
* * *
У Кірылы Тураўскага вычытаў цікавы пасаж:"Спачатку стварыў [Ён] цела Адамава, потым удыхнуў у яго душу. Так і ва ўлонні жаночым: спачатку з семя будуе цела, пасля пяці месяцаў творыць душу" («Прытча пра сьляпога і кульгавага»).
Такім чынам, у той час лічылася, што плод не ад самага зараджэння мае душу, а толькі "пасля пяці месяцаў". Але ж менавіта наяўнасць душы ў зародка нават на самых ранніх тэрмінах цяжарнасці ёсць галоўным аргументам рэлігійных праціўнікаў абортаў! Цікава тады, у які час было вынайдзенае ўяўленне аб гэтым. 
* * *
* * *

Previous